Як гэта часта бывае ў пахмурныя восеньскія дні, амаль незаўважна пачало змяркацца. І на Нёмане сталі выразней цёмныя сілуэты качак на фоне светлай вады.
Стоп! Адна з качак зусім не качка, а гусь! Я стаў прыглядацца праз камеру - так і ёсць, маладая белалобая гусь (Anser albifrons) гэтага году плавала разам з качкамі-крыжанкамі зусім недалёка ад берага. Што з ёй - падранак?
Качкі пачалі плыць у бок пляжа, гусь старалася плыць за імі і, нарэшце, выйшла перад самым пляжам на бераг, дзе пачала рваць і праглынаць невысокую сухую траву. Здаецца, ні на целе, ні на крылах, ні на нагах раны не бачна. Я не бачыў яе ў палёце, але палохаць галодную гусь, каб праверыць ці яна лятае, не хацелася. Здаецца, проста адстала ад сваіх.
На заўтра зранку гусь ізноў была побач ці разам з крыжанкамі, але метраў 300 ўніз па плыні ракі. Тут яна купалася і ела, хутка адрываючы кавалкі зялёных раслін і з вады, і выходзячы на бераг і зноў я не заўважыў нічога незвычайнага ў яе знешнім выглядзе. Паглядзім, ці застанецца яна даўжэй ці адляціць праз нейкі час на захад - на звычайныя месцы зімоўкі віда.
20-21.11.2021, Нёман у Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 22.11.2021 - 10:15
Цікаўна, паляціць ён адзін,…
Цікаўна, паляціць ён адзін, што вельмі цяжка аднаму, ці застанецца? Удала знялі "кампанію" - гусака, качкі і шэрую варону...
Harrier - 22.11.2021 - 10:42
In reply to Цікаўна, паляціць ён адзін,… by pva
Дзякуй! Сёння зранку гусі…
Дзякуй! Сёння зранку гусі ўжо каля нашага берага не было. Можа і паляцела далей.
А вароны заўсёды цікавяцца новым і падлятаюць як мага бліжэй паглядзець)