Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Аматары рабіны-5

не на конкурс

Амялушка на рабіне. Горадня. 18.12.2010.

Аўтар - Мікалай Гулінскі

Каментары

здымак не на конкурс, навошта ставіць адмыслова нізкую адзнаку - каб пакрыўдзіць аўтара і ён больш не выстаўляў у нас свае здымкі? Калі здымак не падабаецца, можна не ставіць нічога.

Сістэма ацэнкі здымкаў будзе зьмененая з новага году - гэта праблема даўно насьпела.

Я вообще не понимаю людей, ставящих оценки снимку с пометкой "не на конкурс". Не важно, высокие они или низкие, эти оценки. Сильно хочется щёлкнуть мышкой? По моему, даже не совсем умному человеку должна быть понятна надпись "не на конкурс".

 Першапачаткова, галерэя стваралася не для конкурса, а ацэнкі выстаўляліся для кожнага фотаздымка зарэгістраванымі і не зарэгістраванымі крыстальнікамі, таму натуральна, што трэба ацэньваць і фотаздымкі пазаконкурсам, бо для гэтага і стваралася галерэя. Я думаю, пасля заканчэння конкурса варта вярнуцца да таго, каб кожны мог ставіць сваю адзнаку. 

Ад аднаго з нашых карыстальнікаў паступіла прапанова суміраваць усе балы, а не выводзіць сярэдні бал.

Тады нават спецыяльна нізкі бал не нашкодзіць добраму здымку, а нават дадасьць - хоць і не шмат.

Ці ёсць іншыя эфектыўныя прапановы па новай сістэме ацэнкі здымкаў?

 Тема оценок снимков важная и интересная многим. Считаю, что ее нужно выделить в отдельный топик.

 Наверно идеальной системы оценивания мы не создадим. На разных фотосайтах существует множество таких систем, непохожих друг на друга. Например:  

На photosight.ru суммируют баллы: +1 балл (или за "Художественность", или за "Техничность", или за "Оригинальность", или "Затрудняюсь выбрать") либо -1 ("Не нравится").

На naturlight.ru складывают оценки, а за Художественность, Оригинальность или Техничность каждый голосующий может добавить еще один балл (называется "за качество").

На Club.foto.ru Целых три системы: система Рекомедаций (складывают количество "рекомендующих" голосов), Средний балл простых посетителей (учитывают и средний балл, и колличество самих баллов) и Средний балл "Членов худ. совета". При этом, баллы не просто усредняются, а имеют "весовые коэффициенты", учитывающие, насколько разнообразные оценки ставит пользователь. Если ставишь одни "отлично", то твой весовой коэффициент низкий и средний балл снимка Ты изменишь незначительно. Чтобы бороться с правилом "Ты -- мне, я -- тебе", количество рекомендаций, которое может дать пользователь за месяц, ограничено, и если Ты поставил рекомендацию "автору", то "автор" в течение недели не может рекомендовать твою работу. Каждый пользователь сайта может посмотреть, кто рекомедовал, и кто какие оценки поставил.

 Мне система оценок Club.foto.ru больше всего нравится (она прозрачна, устойчива к подлизам и завистникам), но реализовать ее сложно. 

 Может стоит предложить несколько вариантов и голованием выбрать ту, которая устроит большинство пользователей сайта?

Вельмі складаныя сістэмы падліку наўрацьці ў нас спрацуюць.

Я так разумею, што агучаная (мной) прапанова больш адпавядае Натурлайтнай без ускладненьняў. Ці ёсьць у яе моцныя мінусы (акрамя "ты мне - я табе", але пра гэта трэба дамаўляцца аўтарам здымкаў паміж сабой і для мяне гэта выглядае на сёньняшні момант малаімаверным).

Такім чынам ці варта ўвесьці суміраваньне балаў, прастаўленых зарэгістраванымі карыстальнікамі пад конкурснымі здымкамі?

Заўтра прыкладна ў абед адбудзецца паседжаньне Цэнтральнага Савету АПБ дзе зьмены ў правілы правядзеньня конкурсу ў 2011 годзе будуць абмяркоўвацца і, магчыма, прымацца.

Што яшчэ Вы хацелі б зьмяніць?

суммирование баллов-это нонсэнс. Т.е. "двоечник" может двойками набрать больше чем хороший снимок?  На Цс и не надо утверждать систему оценки фото, это внутреннее дело сайта. И спешка в таких делах не нужна. Цс утверждает подход - лучшие фото, отобранные на сайте (неважно как) попадают жюри, а оно определяет победителей.

Гэта не носнсэнс - гэта праява адказнасьці - не хочацца, каб у паўфінал праходзілі "двоечнікі" - стаў адэкватна высокую адзнаку лепшым здымкам. А не чакай, што гэта зробіць нехта іншы.

 

Мне здаецца, што добра было б адпраўляць фатаграфіі на асноўны конкурс АПБ самому, як раней, а ўжо сайт birdwatch.by выкарыстоўваць для дадатковых намінацый - нешта накшталт "Выбар гледачоў " або "Самыя каментуямыя". Так справядлівей па-мойму. 

Apus,  а чым так больш справядліва будзе?

Тут маюць магчымасьць паглядзець здымкі сто чалавек у дзень, якія да нас заходзяць. Калі казаць пра агульную лічбу, то іх будуць тысячы. Кожны з іх, пасьля рэгістрацыі, можа паставіць сваю адзнаку.

Калі ж мы не здольныя падтрымаць сваім голасам нават здымкі, якія падабаюцца, то што чакаць ад больш складаных падзей?

 Упэўнены, што журы нашмат больш кампетэнтны будзе, чым звычайныя наведвальнікі. Усё ж прыемней, калі тваю дзейнасьць ацэньваюць людзі добра з ёй знаёмыя...

А Вы ўжо ведаеце, хто будзе ў Журы?

І Наведвальнікаў запісваеце ў лузеры, якія не ведаюць птушак і як іх здымаюць?

Нічога, што раней з Вашымі здымкамі знаёміліся ў лепшым выпадку дзесяткі чалавек (на фотавыставе ў РЭЦДзЮ выстаўлялі лепшыя, ўжо адабраныя Журы)?

Для каго Вы тады здымаеце - для Журы - каб ацаніла або не?

Вам не цікава паказаць свае работы тыясчам зацікаўленых людзей і параўнаць іх з работамі іншых аўтараў?

Я ж пра саму працэдуру конкурса пiшу. Пакажыце мне вядомы конкурс, дзе простыя глядачы вырашаюць лёс здымкаў. А галерэя і конкурс гэта розныя рэчы.

А Вы ўжо ведаеце, хто будзе ў Журы? - не, думаю, што фатографы.

І Наведвальнікаў запісваеце ў лузеры, якія не ведаюць птушак і як іх здымаюць? - нікога і нікуды не запісваю, проста кажу, што іх сістэма поглядаў адрозніваецца ад такой жа стандартнага журы для конкурсу. Для конкурсу - гэта дрэнна, для галерэі - вядома ж не.

Нічога, што раней з Вашымі здымкамі знаёміліся ў лепшым выпадку дзесяткі чалавек? - У лепшым выпадку тысячы - не забывайце, што ў інтэрнэце поўна розных фотагалерэй.

Для каго Вы тады здымаеце - для Журы - каб ацаніла або не? - Для сябе, таму адзнакі не цікавяць. Але ж існуюць розныя сістэмы ацэньвання, для розных сітуацый, як я ужо пiсаў.

Вам не цікава паказаць свае работы тыясчам зацікаўленых людзей і параўнаць іх з работамі іншых аўтараў? - Вядома, цікава.
Але я не пра гэта зусім, я ж не з-за конкурсу выстаўляюся. Я напісаў толькі пра конкурс, а вы, Harrier, раздулі з мухі слана. Я не стаўлю пад сумнеў канцэпцыю галерэі, я толькі хацеў бы часткова аддзяліць яе ад конкурсу, пры гэтым дадаўшы ў гэтае спаборніцтва новыя катэгорыі (пісаў вышэй). Вось тады было б цікава параўнаць погляды наведвальнікаў і журы.
 

 

Не хацеў бы Вас расчароўваць, але ніколі ў Журы фотаконкурсу не было больш 1-2 фатографаў. Таму і вынікі (ці выбар найлепшых) часам расчароўваў. Думаю, што акрамя фатографаў павінны быць прадстаўлены і бёдуотчары,  і арнітолагі. Інакш перакосаў у той ці іншы бок не пазьбегнуць.

Але паглядзім, што адбудзецца ў гэтым годзе. Палову працы па адбору лепшых ўжо зрабілі нашы наведвальнікі. Шаноўнаму Журы застаецца выбраць Найлепшых.

Падказваю адрас сайту www.birdguides.com  - які доўгі час Нумар 1 у Сьвеце па наведвальнасці сярод сайтаў бёрдэраў, дзе здымкі ў паўфінал выбіраюць карыстальнікі, а ўжо потым з лепшых здымкаў тыдня найлепшыя выбірае Журы.

/Вось тут можаце глянуць адабраныя гледачамі здымкі:

http://www.birdguides.com/iris/pictures.asp?mode=potw

Для параўнаньня скажу, што штодзень на гэты сайт заходзяць у сярэднім ад 7 да 11 тысяч наведвальнікаў.

Напэўна справа ў тым, што я разумею конкурс, як сціснутую, аднаразовую ў сезон з'яву, а галерэя бачыцца як нешта кругласутачнае. Зараз атрымліваецца, што да журы трапляюць не тыя фатаграфіі, якія я САМ выбіраю, а тыя якія спадабаліся большасці. Гэта не нармальна для мяне, я хачу сам вырашаць якім ўдзельнічаць, а якім не, але так як на працягу года не зразумела (бо я не прадказальнік), ці атрымаецца яшчэ што-небудзь убачыць або зняць, то выбар адкладаецца да тэрмінаў падачы работ. Зразумела, што калі кіравацца конкурсам і чакаць заканчэння сезону, то я ў галерэі буду ўдзельнічаць толькі часам. Але так як галерэя для мяне прыярытэтная, то зараз і атрымліваецца, што мне застаецца толькі здымаць, а астатняе вырашаюць за мяне. Не факт, вядома, што гэта дрэнна, можа нават і наадварот. :)
Спадзяюся зразумела выказаў сваю пазіцыю - я за падзел намінацый (асобныя праз экспертаў і асобныя праз сайт). Нічога супраць разумеючых толк арнітолагаў і бёдуотчараў не маю, толькі ЗА іх удзел разам з фатографамі. З ацэнкамi цяжэй, тут трэба думаць, але гэта не самае галоўнае ;)