Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Апошнія гілі

Дакументацыйныя здымкі i video

Вясна - з непрацяглымі перапынкамі - прасоўваецца наперад, дні сталі нашмат больш працяглымі. А гэта значыць, што паступова птушкі, якія прыляцелі да нас зімаваць з поўначы, будуць адлятаць у тым кірунку.

Сярод гэтых відаў і гілі (P. pyrrhula), значная большасць з якіх не застануцца з намі на лета -- такіх будзе зусім не шмат.

Увесь апошні тыдзень я чую гілёў амаль штодня з высокіх і старых дрэваў і ў горадзе, і ўздоўж Нёмана. Толькі розніца з восеньню і зімой у тым, што зараз гэта амаль заўсёды асобныя птушкі. Здавалася б зараз выбра ежы для такіх вегетарынцаў агромны і пастаянна павялічваецца: пупышкі, кветкі многіх лісцевых раслін. І нават плады ясенелістных клёнаў - інтрадуцэнтаў з Паўночнай Амерыкі, якія захапілі ад некалькіх да 20-30 метраў берагу Нёмана ад самай вады і дагэтуль 'хваляцца' амаль некранутымі гронкамі насення, ідуць у рот. 

https://youtu.be/H7O0C0tkGXE

Але цягне радзіма і гэтыя гілі пэўна адляцяць у бліжэйшы час.

Цікава, што гіль, якога я здымаў апошнім, зрабіў са спажывання крылатак ясенелістнага клёна рытуал: моцна нахіляўся і выбіраў адну з крылатак з сярэдзіны гронкі, з'ядаў так 5 ці 6, потым бачком спускаў уніз па галінцы см на 50-60, еў там і зноў падымаўся на папярядняе месца. Гэта ўсё бачна на здымках ніжэй.

15-20.03.2020, узбярэжжа Нёмана ў межах Гродна.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары