Дакументацыйныя здымкі
Прыкладна з другой паловы кастрычніка я штодня назіраю нашмат больш гракоў (Corvus frugilegus) і шэрых варон (Corvus (corone) cornix), якія або пералятаюць, або ядуць, або хаваюць грэцкія арэхі. Да гэтага на працягу прыкладна гадзіны я бачыў 1-2-3 птушак з арэхамі. А пасля такіх назіранняў стала паміж 10 і 15 штодзень.
З чым гэта звязана, мне цяжка сказаць. Але дзякуючы гэтаму атрымалася ўбачыць паводзіны, якіх раней або не бачыў, або не заўважаў.
Па-першае, аказалася, што бліжэй да абеду птушкі мала калі стараліся раскалоць арэхі, скідваючы іх на плітку, а стараліся схаваць здабычу на нейкую будучыню.
Па другое, хаця мы прызвычаіліся думаць, што крумкачовыя птушкі вельмі разумныя, хутка вучацца адна ад адной - і так ёсць насамрэч, аказалася, што не заўсёды дзеянні ці паводзіны птушак так выглядаюць. У адным выпадку шэрая варона прыляцела ужо з палавінкай арэха. Дастаць тое, што засталося унутры шкарлупіння, яўна было цяжка. Але каб зрабіць гэта было лягчэй, варона спрабавала раскалоць шкарлупінне вядомым ёй спосабам - скідывала палавінку арэха на плітку. Зразумела, што нічога ў яе не атрымалася і атрымацца не магло. Але яна спрабавала гэта раз за разам і толькі калі ўпэўнілася, што нічога не атрымліваецца, працягнула даставаць арэх з дапамогай ног і дзюбы.
Па трэцяе, упершыню атрымалася ўбачыць, што грэцкія арэхі як мінімум пераносяць сойкі (Garrulus glandarius)! Не ведаю, ці атрымліваецца ў ніх раскалоць арэх, але пераносіць у дзюбе - так (гл. апошні здымак).
Кастрычнік 2020, Гродна і Гродзенскі раён.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ