Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Арлан-белахвост: рыбалка з эскортам у цэнтры гораду

арлан-белахвост

Дакументацыйныя здымкі

Мы йшлі ранкам уздоўж ракі ўніз па яе плыні. Я здымаў як над чыгуначным мастом праз Нёман узыходзіць сонца і не пераставіў на '0' баланс белага ў камеры.  А калі мы выйшлі за т.зв. стары мост і прайшлі з сотню метраў, як раз насупраць рыбакоў з вудамі на нашым беразе, толькі на вышыні ў некалькі метраў, я заўважыў вялікую драпежную птушку, за якой ляцелі на рознай адлегласці некалькі шэрых варон.

Птушка завісла на адным месцы і плаўна, пад зусім невялікім вуглом спікіравала да вады бліжэй да нашага берагу. І я чамусьці падумаў, што гэта нейкая вельмі цёмная скапа, але калі яна прываднілася на долі секунды, на сонцы стаў бачны характэрны цёмны з белым і клінавідным выступам хвост маладога арлана-белахвоста (Haliaetus albicilla)! Я паспеў навесці фоцік без асаблівага прыбліжэння і зрабіць вельмі цёмны здымак і нават не зразумеў, ці ён падняў нешта з вады і панёс у лапах ці не. А калі пераставіў баланс белага на адпаведны сытуацыі, птушка ўжо няспешна ляцела насупраць касцёла і набліжалася да маста і хаця я зрабіў яшчэ некалькі здымкаў, больш-менш удалымі атрымаліся толькі два.

Эскорт з варон ізноў далучыўся да арлана і расцягнуўся за ім, але падалося, што вялікая птушка старалася не звяртаць на яго ўвагі. А ўжо ў хаце, асвятліўшы на кампутары першы здымак я ўбачыў, што арлан схапіў і панёс далей добрую рыбу.

Гэта мая другая сустрэча з арланам-белахвостам у цэнтры гораду і першая 'не зімовая'.

Гродна, 03-11-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі