Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

'Бітва за ўраджай'

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Зразумела, што птушкі першымі знаходзяць спелыя ягады, якімі могуць харчавацца. Па-першае, ім "сверху відно всё", па другое, яны больш за нас, людзей, зацікаўлены своечасова знайсці для сябе новую ежу і па магчымасці без канкурэнцыі пачаць яе спажываць.

Таму, напрыклад, "сезон чарэшні" дразды-піскуны (Turdus pilaris) і звычайныя шпакі (Sturnus vulgaris) адкрылі ўжо ў сярэдзіне трэцяй дэкады чэрвеня, аднак дзейнічалі яны па-рознаму. 

Дразды стараліся адарваць саму ягаду і тады праглыналі яе з косткай. Калі яна не адрывалася, адрывалі ад ягад кускі непасрэдна на дрэве.

Шпакі ж яўна ўспрымалі чарэшні (ды і вішні) завялікімі, каб іх праглынаць цалкам, таму стараліся, адарваўшы чарэшню, неяк дастаць з яе костку. З боку гэта выглядала як жудаснае 'забойства' ягады - яны яе раздзёўбвалі і  амаль патрашылі, час ад часу трэслі ці 'білі' аб зямлю)

Дамовыя вераб'і (Passer domesticus), якія яшчэ меншыя за шпакоў і яўна не могуць праглынуць чарэшню ці вішню цалкам, дзейнічалі хітрэй за шпакоў. Яны або адрывалі кавалкі ягад (бачыў, як прыносілі тыя кавалкі сваім слёткам-птушанятам), або, як гэты вынаходнік на відэа, смакталі з ягад сок:

На здымках ніжэй добра бачныя цёмныя плямы на пер'е маладога вераб'я яўна ад сока вішні)

Ну і прасцей за ўсёаказалася шэрым варонам (Corvus (corone) cornix), якія нячаста ласуюцца ягадамі. Але гэтая маладая птушка прoста села зверху вішні, адарвала ягаду, і калі рассмакавала, праглынула яе.

Хто і калі прыляціць за настпунымі ягадамі, пакажа бліжэйшы час, бо вішні хутка спеюць гэтым сапраўдным летам.

24.06 - 08.07.2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі