Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чайка-чарнакрылка: Госця з поўначы

На невялікія астравы пасярод Нёмана прыляцела чайка-чарнакрылка (Larus fuscus). 

Хаця апошнія гады асобныя чарнакрылкі гняздуюць у вялікай рознавідавой калоніі з тысяч пар на дахах заводаў у Гатава, што пад Мінскам, гэта толькі адзінкавыя "чыстыя" ці змешаныя пары.

Таму сумненняў, што гэтая чайка прыляцела да нас з поўначы, няма. Асабліва масава - дзесяткамі і сотнямі - чарнакрылкі ляцяць праз нас вясною, пад час восеньскай міграцыі такія скапленні я не адзначаў.

Хаця гэтая чайка параўнальна невялікая памерамі, аднак у яе атрымалася ўсе тры дні, што я яе назіраў там, аднаасобна ўтрымліваць "свой" астравок - іншыя чайкі яе на ім не турбавалі. 

А на здымках яна не пагражае іншым, а так шырока пазяхае. Хаця можа паказаўшы такую дзюбу, пагражаць і не трэба?

Нёман у Гродна, 15-08-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

Каментары

Дзякуй! Усё чакаў што нейкія міжвідавыя разборкі будуць - як на Вашых здымках з гэтым відам.

Але ўсё мірна было - адляцела і так і не дачакаўся)