Чарговае лета на цэнтру Нёмана паміж т.зв.старым мастом і вусцем Гараднічанкі ўтварецца нейкае месца амаль без плыні, якое хутка зарастае воднымі арслінамі і вадаростамі і прыцягвае на адпачынак туды чаек, крычак і качак.
Чайкі-рыбачкі (Larus ridibundus) у гэтым месцы ў розным пяры - некаторыя яшчэ у шлюбным, з цалкам чорна-карычневай галавой, некаторыя - як гэтая на здымках,толькі пaчалі ліняць у зімовае пяро (белая галава і цёмная плямка на месцы вушной адтуліны), а некаторыя ўжо ў зімовым.
Нёман у Гродна, 29-07-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ