Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чайка-рыбачка: Прасіце - можа і дадуць

Дакументацыйныя здымкі

Хаця большасць маладых чаек-рыбачак (Larus ridibundus) выляцелі з гнёздаў параўнальна даўно і ліняюць з карычневых птушанят спачатку ў карычне-белых, а потым і ў амаль зусім белых чаек, ёсць і больш познія птушаняты. Яны выляцелі не так даўно і ўсё яшчэ ўпэўненыя і спадзяюцца, што дарослыя чайкі павінны іх карміць.

Адну такую я і сустрэў на Нёмане - яна пастаянна плавала кругамі вакол дарослай чайкі і пісклявым голасам прасіла яе карміць. 

Дарослая рабіла выгляд, што не заўважае яе, але потым яўна нервавалася і пачала пераступаць з нагі на нагу. Карміць прасіцельніцу яна яўна не збіралася, бо і не мела чым. І паступова маладая пачала крычаць цішэй і не так упэўнена, але плаваць не перастала.

Нёман у Гродна, 05-08-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі