Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чайкі-рыбачкі: Вучымся 'вытаптываць' здабычу

Не мной першым заўважана: каб убачыць сапраўды нешта цікавае,трэба толькі апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы.

Так было і ў той дзень - я падыходзіў да астраўкоў пасярэдзіне Нёмана і , як і раней, вырашыў агледзець хто там праз аб'ектыў фотакамеры. І тут я ўбачыў нешта, што дагэтуль бачыў толькі на чужым відэа ў Сеціве. Дарослая чайка-рыбачка (Larus ridibundus) хутка і ўпэўнена перастаўляючы пад сабой ногі , вытаптывала нешта ў неглыбокай вадзе! Я пачаў здымаць здалёк, не спадзеючыся, што гэта можа працягвацца доўга.

https://youtu.be/tv3mY8IGjuc

І сапраўды, гэтая чайка 'вытаптывала' здабычу нядоўга. Але з прыкладна 15 іншых чаек-рыбачак рознага ўзpосту, пераважна маладых птушак гэтага году, замест яе побач сталі тое самае рабіць спачатку 1, а потым 2-3 чайкі амаль адначасова.

https://youtu.be/L4risqkI_8U

 

Хутчэй за ўсё яны навучыліся гэта рабіць на прыкладзе гэтай ці іншай дарослай птушкі:

https://youtu.be/Twtakte9Zws

 

Ад гэтых рухаў на дне яўна нешта ўсплывала, бо чайкі час ад часу хапалі гэта на паверхні вады або недалёка ад яе ў вадзе.

Ні да гэтага, ні пасля я нічога падобнага тут не бачыў. Ці было гэта звязана з унікальным досведам адной дарослай чайкі і яе прыкладам, які аказаўся не вельмі паспяховы - бо інакш павінен быў паўтарацца іншымі чайкамі штодня?

Нёман у Гродна, 18-08-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі