Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чорны бусел: Сустрэча ў цэнтры гораду

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Бліжэй да абеду я прыйшоў на бераг Нёманa ў цэнтры Гродна здымаць птушанят балотнай чаротаўкі, якія зусім нядаўна выляцелі тут з гнязда. Але доўга наша фота-сесія не працягвалася - амаль насупраць мяне, на другі бераг прыляцеў і стаў там рыбачыць чорны бусел (Ciconia nigra)!

https://youtu.be/_aSKez3nP00

 

Пакуль я перастаўляў рэжымы на камеры, ён праверыў каляводную расліннасць і праз непрацяглы час злавіў і праглынуў невялікую рыбу або жабу. Пераляцеў на некалькі метраў і парыбачыў там, а потым паляцеў пад старым мастом вышэй па плыні ракі.

Гэта мая другая сустрэча з гэтым відам у межах гораду. Першы раз я з вакна аўтобуса на ўскрайку гораду ўбачыў, як чорны бусел прыляцеў на тэрыторыю вайсковай часці і прызямліўся там на беразе невялікай сажалкі за агароджай. Але гэта было сапраўды на краю горада. А тут - сустрэча хаця і на рацэ, але ў самым цэнтры.

02-07-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі