Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Цуд на Каляды і шэрыя вароны

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Пасля абеду пайшоў больш густы, чым да абеду, мокры снег.  Я йшоў уздоўж Нёмана і наперадзе неяк падазрона, у вялікай колькасці, нешта не маглі падзяліць шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix).

І раптам нават без сонца неўта паміж імі праміотгнула. Яркае, вялікае і нерэальна для зімы аранжавае! Мячык? Гіганцкі мандарын? Не - ... гарбуз!!!

Вароны віравалі вакол яго! Нехта спецыяльна для птушак выклаў пачаты аранжава-жоўты гарбуз і птушкі літаральна дурэлі, бо большасць не ведала што з ім можна рабіць і адначасова ён і прыцягваў варон, і палохаў!

https://youtu.be/doKlcc2hPZA

Толькі 2-3 птушкі з некалькіх дзесяткаў не страцілі галаву і карысталіся замяшальніцтвам іншых варон.  Яны падляталі ці падбягалі  і хуценька хапалі ці кавалак мякаці, ці насенне з гарбуза. Іншыя вароны са здзіўленнем глядзелі на гэтых герояў як на цыркачоў, якія выконваюць небяспечны для жыцця нумар:

https://youtu.be/g0Ex5AYO-Sw

 

Некаторыя спрабавалі паўтарыць, але звонкі гарбуз не паддаваўся нават моцнай дзюбе)

Вось так і адбываецца хуткае навучанне ў варон і не толькі - бо падляцелі туды і 2-3 гракі. Калі небяспека - шмат хто пра яе даведаецца. Калі новая і добрае ежа - таксама!

26-12-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.