Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Дамовыя вераб'і: 3 ў 1

Рачныя даліны - гэта акрамя вадацёка яшчэ і схілы з рознай экспазіцыяй. А дзе ёсць схілы - там ёсць і розная хуткасць развіцця расліннасці. Тыя, якія павёрнуты на захад, даўно каляровыя ад розных кветак. Ды і зялёныя часткі раслін тут растуць хутчэй. Таму і раслінаедныя віды - такія, як дамовыя вераб'і (Passer domesticus) могуць тут па чарзе займацца трыма справамі: падтрымліваць сацыяльныя сувязі ў групах большага ці меншага памеру, купацца ў пяску і пыле і есці зялёныя часткі раслін, у гэтым выпадку - дзьмухаўца:

Даліна Гараднічанкі, Гродна, 07-04-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары