Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Дрозд-піскун, снегапад і рабіна за вакном

Некалькі гадоў таму, ужо дакладна і не помню калі, я з сябрам выкапаў ў лесе і пасадзіў пад вокнамі кватэры 4 невялічкія рабінкі. Усе яны прыжыліся, толькі адна расце вельмі павольна, а тры значна лепш і ўжо высокія. Штогод яны "даюць" ураджай ягад, які, як і было задумана, застаецца для птушак. 

У мінулым годзе ягады ў гронках віселі доўга, ажно зніклі раптоўна за адзін дзень усе. Зранку былі, а ўвечары ўжо не.

Гэтай зімой на іх спачатку таксама ніхто не звяртаў увагі да маразоў і снегапада амаль адразу пасля. Але прыйшоў час і на іх. Чатыры ранкі запар у меіры-двух непасрэдна за вакном я мог назіраць і здымаць (праз шыбу) дразда-піскуна (Turdus pilaris). Звычайна ён сядзеў на галінцы яшчэ ў паўзмроку і як і я, чакаў світанка. Мне святло было патрэбна для здымак яго, а яму - каб лепш было бачна што і як есці) Ну а калі станавілася бачна, няспешна з'ядаў з 1-2-3 падыходаў з перапынкамі недзе недалёка на суседніх дрэвах па некалькі ягад і адлятаў да наступнага ранка.

https://youtu.be/fXV1e7S26j4

 

Пасля снегапада задача яго яўна ўскладнілася. Па-першае, усе лёгкадаступныя ягады ён ужо з'еў раней. А па другое, ягады накрыла снегам і зверху не паўсюль можна было да іх дабрацца. Таму на тых здымках, дзе дрозд глядзець уверх, ён не выглядвае драпежніка ў небе, а плануе падлёт да гронак рабіны знізу. Падлятае, завісае і зрывае што атрымался. І так 3-4-5 разоў. Калі ўсе ягады скончыліся, дрозд знік. 

Гродна, 25-28.01.2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.