Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Два арланы за дзень

арлан-белахвост

З пачаткам марознай часткі зімы на Нёмане ў межах гораду з'явіліся не толькі нашмат больш вадаплаўных, але, як аказалася, і птушкі, якія могуць іх здабыць. 

15 лютага я ўбачыў першага арлана-белахвоста (Haliaetus albicilla) над цэнтрам гораду і ракой за гэтую зіму.  Ён няспешна і не надта высока праляцеў уніз па плыні ракі ў суправаджэннi 2-3 шэрых варон (Corvus corone corax), якія не вельмі набліжаліся да яго, але і не надта адставалі. А пра тое, што я хутка ўбачу арлана мне падказалі ... качкі-крыжанкі (Anas platyrchynchos), якія раптам і моўчкі ўзняліся ў неба каля пляжа і паляцелі некуды за стары мост. 

Ранкам 19 лютага ўсё паўтарылася, толькі некалькі качак перш, чым пераляцeць за мост, спачатку прывадніліся ў другой падобнай групы, а ўжо потым, усе разам, узняліся ў паветра. У гэты раз вароны, здаецца, 'перадавалі' арлана адна адной акрамя той, што ляцела за ім і над ім пастаянна і час ад часу амаль сядала драпежніку на галаву. Іншыя ж праляталі некалькі дзесяткаў метраў і адварачвалі на бераг, а з берага да эскорту далучалася іншая варона. 

Аднак у той жа дзень увечары, калі я ізноў спачатку заўважыў узлёт качак, а потым, праз некалькі секунд убачыў у небе арлана, ніхто яго не суправаджаў. Хутчэй за ўсё арлан проста ляцеў завысока каб нехта з варон вырашыў траціць свой час і энергію ў мароз і ўздымацца на такую ж вышыню. Ды і небяспекі ад яго ў гэтым выпадку для варон яўна не было.

Гродна, 19-02-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі