Яшчэ па дарозе мы сустрэлі 2 невялікія кліны гусей. Але сапраўдны гусіны пралёт пачаўся ўжо ў адкрытай пойме Свіслачы, дзе гусі ляцелі ў рознай колькасці, з розных бакоў і ў розных кірунках. З тых, што атрымалася разгледзець, у большасці былі гуменніцамі (Anser fabalis), у меншасці - белалобымі (A. albifrons).
Частка сядала пад'есці і адпачнуць на палеткі, але сядзела чамусці нядоўга і без бачнай для нас прычыны (ні арланаў-белахвостаў, ні вялікага памеру сакалоў мы не бачылі), узляталі і пераляталі ў іншыя месцы.
Хаця палова балота Грайна яшчэ пад ільдом, другая частка дзякуючы вадзе, якая паступае туды з ракі, дазваляе адпачываць там сотням гусей і дзесяткам лебедзяў шыпуноў і клікуноў.
З другога боку ракі, таксама ў асушанай частцы поймы, таксама сядзелі тясячы гусей і яны таксама перамяшчаліся без бачнай для нас логікі. Ад колькасці птушак, якія здалёк выглядалі жывымі хмарамі, захоплівала дух:
Дзесяткі гусей ляцелі пазней і над Нёманам, а калі мы вярнуліся дахаты, апошні ў гэты дзень клін праляцеў над маім домам) Гусіны дзень атрымаўся!
16-03-2021, Бераставіччына і Гарадзеншчына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 21.03.2021 - 09:50
Да, действительно,…
Да, действительно, захватывающее зрелище! К воде, огню и работающему человеку, на которых можно глядеть долго не отрываясь, надо добавить и громадные стаи летающих гусей. Жирок растрясают перед дальней дорогой. Охотники на Крайнем Севере говорят, что весенний гусь жирный, а осенний совсем худой.
Vanellus - 21.03.2021 - 12:29
Великая миграция набирает…
Великая миграция набирает обороты! Перелетные птицы - это чудесное зрелище! Бесконечный круговорот жизни на земле! Всегда, когда вижу гусиный клин в небе, внутри испытываю бурю положительных эмоций!
Harrier - 21.03.2021 - 21:58
In reply to Великая миграция набирает… by Vanellus
Так і ёсць! І сёння ляцелі…
Так і ёсць! І сёння ляцелі тысячы і гусей, і кнігавак - негледзячы на вельмі моцны заходні вецер.