Другі дзень Панеўрапейскіх дзён назіранняў за птушкамі мы правялі ў заказніку "Гродзенская Свіслач" у пойме Нёмана і Свіслачы.
07-10-2018, здымкі Дзьмітрыя Вінчэўскага і Юрыя Лукашэнкі
Нечакана над намі высока ад Нёмана праляцела пад 300 вялікіх галубоў, якіх мы спачатку прынялі за... драздоў)
Акрамя птушак і каўбасак, у праграме было таксама знішчэнне амерыканскіх інтрадуцэнтаў - ясенелістных клёнаў у наваколлі т.зв. Дзякалавіцкай касы ў межах заказніка:
Ужо пад час вяртання ў пойме Верацейкі нам пашчасціла назіраць 80 лебедзяў-клікуноў,
кнігавак са шпакамі і залацістымі сеўкамі
і сям'ю жураўлёў:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ