Яшчэ здалёк мы ўбачылі гэтую лісу (Vulpes vulpes), якая палявала недалёка ад дарогі, па якой мы ехалі.
Мы пад'ехалі дастаткова блізка для здымкаў, але трымалі адлегласць - каб ліса не спалохалася і не ўцякла ад нас.
І не памыліліся - ліса глянула на машыну і пачала "мышкаваць".
https://youtu.be/BZZjQ9rsS-E
З першага разу злавіць грызуна ў яе не атрымалася, затое ў другі раз, у іншым месцы, пасля прыжка ліса пачала адразу жаваць здабычу і мы зразумелі - атрымалася!
На жаль, было цемнавата для таго, каб зняць хуткія рухі драпежніцы. Таму ніжэй - рэзкія толькі статычныя фоты.
Даліна Нёмана ў в.Віцькі, Гарадзеншчына, 30-10-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 03.11.2020 - 19:45
Голодной куме мышь на уме)…
Голодной куме мышь на уме) Пашанцавала, супер!