Добра помню, як здзіўляўся, калі ў 1998 годзе ўпершыню ўбачыў як сокал-пустальга (Falco tinnunculus) паляваў над газонам уздоўж шырокага праспекта ў Котбусе (Германія), а праз некалькі гадоў над самым цэнтрам Прагі. І вось ў апошнія гады сокалы, якія палююць над цэнтрам гораду, сталі больш-менш звычайнымі і ў нас. Але я нават не марыў зрабіць падобны здымак - проста ў адпаведны момант у адпаведным месцы павярнуўся ў добрым кірунку і ўбачыў як самец завісае недзе недалёка б. Бернардынскага касцёла.
Гродна, 14-06-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ