Дзве мае чарговыя сустрэчы з гілямі (P. pyrrhula) адбыліся ў тым жа, знойдзеным раней месцы на ўскрайку высокага берага Нёмана амаль у цэнтры гораду ў сонечныя дні.
Я ўжо ведаў, чаго можна ад іх чакаць і дзе яны будуць шукаць і есці насенне клёнаў - крылаткі, а дзе - хутчэй за ўсё будуць аб'ядаць пупышкі. Аднак лягчэй ад гэтага здымаць іх не стала. Магчыма, трэба больш удачы, а магчыма, яшчэ больш досведу. Аднак і тое, што атрымалася, я не лічу зусім няўдачай. Бо і здымкаў, і відэа, і назіранняў гілей зашмат не бывае)
Вось так гэтыя птушкі шукаюць свае прысмакі - крылаткі клёнаў і ясеняў. Таму прыбіраць у парках лісце не трэба - калі, канешне, хочацца ўбачыць там не толькі 'парадак на зямлі', але і, напрыклад, гілей.
https://youtu.be/ghuvtnWtELA https://youtu.be/c5ZSruhqsEc
02-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ