Як гэта часта бывае ў апошнія гады, непрацяглая зіма з марозамі і снегам даволі хутка, за лічаныя дні, ператварылася ў восень. Адліга растапіла снег не толькі на зямлі, ён знік у першую чаргу і на гарызантальных галінах дрэваў.
І гілям (Pyrrhula pyrrhula), якія раней елі насенне клёна недалёка ад берага ракі і маглі 'запіваць' яго снегам з галінак нікуды далёка не пералятаючы, пасля адлігі здавалася б, што там засталося толькі насенне. Аднак птушкі аказіліся хітрэйшымі, чым я мог падумаць. Іх на клёне было не шмат і пакуль я знайшоў іх, каб паздымаць, сярод галін і галінак, адна з самак зляцела на шыферны дах аднаго з невысокіх будынкаў ратавальнай станцыі, які як раз і стаяў зусім побач з клёнам. Снег, які амаль стаяў на даху, сцякаў па выгінах шыфера і дружна капаў ўніз. Самка некалькі разоў нахілілася і папіла там адталай вады, а хутка да яе далучылася і другая:
І калі я думаў, што яны вернуцца на дрэва каб працягваць на ім разлушчваць кляновыя крылаткі,, адна з самак і тут мяне здзівіла: знайшла на даху мокрую, цэлую крылатку і пачала яе есці там, дзе толькі што піла! Аднак ідылія працягвалася, на жаль, нядоўга - з-за паварота выляцеў іншы гіль,самец. Яўна вышэй, чым звычайна прагучала кароткае "Гіль!" і ўсе птушкі з клёна, якіх там аказалася чатыры, разам з новым, хутка адляцелі.
Гродна, 12-12-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ