Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі і савецкая спадчына. Частка 1

У наваколлі засталося толькі адно дрэва, на якім яшчэ вісіць дастаткова шмат насення, каб адначасова маглі харчавацца да 20 гілёў (Pyrrhula pyrrhula) і гэта невысокі і малады пенсільванскі ясень. Усё іншае або ўжо з'едзена гілямі раней, або засталося ў такой нязначнай колькасці, што нават адзінкавыя птушкі харчуюцца там толькі час ад часу.

Калі выбару няма ў гілёў, яго не засталося і ў мяне. Таму апошнія дні я здымаю птушак на гэтым дрэве. У першую чаргу, зразумела, гілі пачалі і ўжо з'елі насенне зверху. Як раз побач з ясенем знаходзіцца пачварны падмурак невядомага помніка невядома чаму яшчэ з савецкіх часоў у выглядзе выцягнутых на некалькі метраў некалькіх кубаметраў бетона, якія мастакі з ЖЭСа штогод фарбуюць у вясёлы жоўты колер. І калі сёння птушкі пачалі спускацца каб есці насенне на больш нізкіх галінах,  у мяне атрымалася зрабіць здымкі і відэа гілёў на гэтым цікавым фоне:

https://youtu.be/y2jNjuUwULU

Птушкі амаль увесь час занятыя ежай і толькі зрэдку і то не ўсе адлятаюць на іншыя дрэвы калі лічаць небяспечным для сябе аднаго з некалькіх нячастых тут зараз мінакоў.  Чаму адных яны ўспрымаюць лагодна, а іншых  - баяцца, я так і не зразумеў.

https://youtu.be/c1wW8UwektI

Я падыходжу да гілёў павольна і на мяне яны не звяртаюць увагі, хаця я, канешне, не парушаю бяспечную для іх дыстанцыю. Мне гэта і непатрэбна - калі птушкі сядаюць на бліжэйшыя да мяне галінкі, яны цалкам проста не ўлазяць у кадр)

Працяг ТУТ

04-02-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.