Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі і савецкая спадчына. Частка 2

Як так атрымалася, што гілі (Pyrrhula pyrrhula) селі на яркім жоўтым фоне і прычым тут савецкая спадчына, я падрабязна распавёў ТУТ.

Ніякай дыскрымінацыі на ніжніх галінках пенсільванскага ясеня ні самцоў, ні самак я не заўважыў і птушкі ахвотна сядалі каб там пад'есці. Бо пасля першых 3-4 дзён калектыўнага спажывання крылатак ясеня, менавіта на ніжніх галінках насення засталося некранутым найбольш.

Цікава было назіраць за прылётам і адлётам птушак на дрэва. Тыя, што ўжо елі на ясене, стараліся "не отвлекаться" і займаліся выключна гэтым. А вось тыя, што падляталі, пыталі тых, што на дрэве "Гілі? Гілі?". Прынамсі так гэта выглядала для мяне)

Калі птушкам не падабалася або блізкае знаходжанне выпадковых мінакоў, або без іншай бачнай для мяне прычыны гілі прымалі рашэнне адляцець, яны пачыналі часта перамаўляцца: "Гілі! Гілі? Гілі!" і адляталі хутка пасля гэтага амаль адначасова.

Аднак амаль кожны раз заставаліся 1-2-3 птушкі, магчыма, самыя галодныя.

Зразумела, што асаблівага выбару ў гілёў не было і праз некалькі хвілін яны групкамі і паасобна вярталіся на ясень.

Гродна, 04-02-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары