Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Еўрапейскія ўюркі: Вайна вайной, а абед ...

еўрапейскі ўюрок

У незвычайных абставінах часта можна ўбачыць нешэраговыя паводзіны. Пакуль на гэты бераг Нёману не дабраліся 'касцы' з трымерамі, ён прапаноўвываў багаты ўраджай тым, хто мог ім скарыстацца. І сярод іншых раслін там буялі Capsella bursa-pastoris, ад насення якіх гэтай расліна і атрымала сваю назву як на лаціне, так і на многіх іншых мовах. І вось спачатку сярод сцяблінаў бліжэй ходніка, а потым і на ім я заўважыў спачатку аднаго, а потым трох еўрапейскіх уюркоў (Serinus serinus), якія хутка і спраўна елі гэтае насенне!

 

У гэтым не было б нічога дзіўнага, каб не факт, што ўсе тры птушкі былі самцамі і елі зусім побач адна ад адной. І хаця пасля сезону гнездавання самцы, нават калі спяваюць, могуць не праяўляць агрэсіўнасць у адносінах да іншых самцоў, аднак у разгар сезону яны звычайна актыўна праганяюць адзін аднаго, часам з працяглымі пагонямі. Тут жа ўсё было мірна, без боек і пагоняў. І я падумаў, што хутчэй за ўсё галоўную 'міратворчую' ролю сыграў вялікі ўраджай капселы - яго яўна было не з'есці нават дзесяткам самцоў уюркоў і адганяць ад насення іншых не мела сэнсу. А вось дадатковыя вочы і вушы прыдаліся б каб раней заўважыць небяспеку. А яшчэ іншыя самцы змяншалі імавернасць быць злоўленым драпежнікам кожнаму з іх, што таксама было важна.

Гродна, 25-05-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі