Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гракі: Грэцкі арэх і партнёрскія адносіны

грак

Дакументацыйныя здымкі і відэа

З пачатку верасня я назіраю ў горадзе зусім нешматлікіх варон (Corvus (corone) cornix) і гракоў (C. frugilegus) з грэцкімі арэхамі, або бачу шкарлупінне ад ўжо з'едзеных імі арэхаў.  Такім чынам 'сезон' пачаўся, але яшчэ далёкі ад свайго піка. І таму здзівілі паводзіны (яўна) пары птушак, якія не пры мне разбілі дзюбай (?) падвойнае - мяккае зялёнае і цвёрдае карычневае - шкарлупінне арэха і праз гэтую дзірку змаглі цалкам дастаць яго змесціва. Прычым першая птушка (самец?) не з'ела ўсё сама і другая (самка?) пачакала сваёй чаргі побач і даела тое, што засталося. І з-за таго, што першы грак яўна мог усё дастаць і з'есці сам, хутчэй за ўсё частку змесціва арэха ён заставіў партнёрцы спецыяльна:

 

Гродна, 13-09-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі