Дзень ужо значна павялічыўся з пачатку году, хаця ў пахмурныя дні ўпэўнена гэта і не скажаш. Аднак у птушак свае алгарытмы жыцця і нават адсутнасцю яркага сонца іх не збіць з дасягнення галоўнай мэты - размнажэння. А каб яно адбылося, трэба або ўжо знайсці адпаведнага партнёра, або пацвердзіць сваю адданасць стараму (ці хутчэй, папярэдняму). Вось за гэтым апошнім я і застаў пару гракоў (Corvus frugilegus) студзеньскім ранкам у скверыку каля нашага дому.
На здымках без каментароў зразумела хто ёсць хто, і хаця я бачыў гэтае рытуальнае кармленне ў гракоў другі раз у жыцці (першы быў прыкладна месяц таму і пра яго будзе троху ніжэй), яно здзівіла мяне двума рэчамі.
Першае: я амаль упэўнены, што самец нічога не меў у дзюбе каб пакласці ў рот самцы, і падгарлавы мяшок яго яўна быў пусты. А гэта значыць, што адбываўся толькі рытуал, без кармлення. І другое: адразу пасля першага самка пачала прасіць другое кармленне і яно таксама хутка, і таксама без ежы, адбылося. Можа таму, што нічога з ежы насамрэч не атрымала першы раз? А можа таму, што першы раз самец не быў дастаткова пераканаўчы ў тым, што рабіў? Тым не менш, пасля другога пара разыйшлася, хаця і недалёка адзін ад аднаго.
А месяц таму, на прыканцы снежня я назіраў, як самец падбег і пакарміў самку ў іншым скверыку, і заадно адагнаў іншага грака, які, як яму падалося, стаяў заблізка да яго дамы.
Вясна будзе!
Гродна, 26-01-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
игорь александ… - 01.02.2022 - 09:40
последний снимок очень хорош…
последний снимок очень хорош.....такая влюбленная пара...интересное рядом,надо уметь заметить.спасибо автору...
Harrier - 01.02.2022 - 10:32
In reply to последний снимок очень хорош… by игорь александ…
Дзякуй! Так, навокал шмат…
Дзякуй! Так, навокал шмат цікавага адбываецца, часта трэба толькі апынуцца ў адпаведны час у патрэбным месцы.
pva - 03.02.2022 - 10:00
У кожнага выгляду птушак (і…
У кожнага выгляду птушак (і ў звяроў) свае метады спакушэння ўпадабанай "дамы", свой незвычайны рытуал паводзін. Вам удалося злавіць адзін з такіх цікавых момантаў.
sirota - 05.02.2022 - 12:47
У грачей своя харизма…
У грачей своя харизма. Отличный фоторяд!