На любімым балоце Грайна кожны дзень нешта мяняецца.
Адны птушкі мяняюць іншых, колеры змяняюцца не менш яркімі і прыгожымі. Трэба толькі бываць там як мага часцей, каб часцей бачыць гэтую прыгажосць.
Зараз дзесяткі лебедзей-шыпуноў (Cygnus olor) (на здымку) і клікуноў адпачываюць на балоце. Яшчэ не адляцелі на ўсход гусі, сотні качак розных відаў таксама тут. Але ўжо вярнуліся лыскі і чайкі-рыбачкі. Дзякуючы пастаянным крыкам гэтых двух відаў і 'перамовам' лебедзяў-клікуноў там сапраўды адчуваеш сябе ў цэнтры актыўнасці, але на прыродзе.
27-03-2020, Бераставіччына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 31.03.2020 - 10:30
Прыгожа. Лебедзі на вадзе,…
Прыгожа. Лебедзі на вадзе, афарбаванай заходзячымі або узыходзячымі промнямі вясновага сонца, глядзяцца як аўстралійскія чорныя ...
svetlana vranova - 31.03.2020 - 16:03
In reply to Прыгожа. Лебедзі на вадзе,… by pva
"Čornyja liebiedzi" :-)…
"Čornyja liebiedzi" :-) Pryhoža.
Harrier - 31.03.2020 - 17:06
In reply to "Čornyja liebiedzi" :-)… by svetlana vranova
Дзякуй! Чорныя лебедзі няхай…
Дзякуй! Чорныя лебедзі няхай жывуць толькі там, дзе і павінны - у Аўстраліі.
arktous - 31.03.2020 - 19:48
Снимки впечатлительные,…
Снимки впечатлительные, особенно первый!
Harrier - 31.03.2020 - 20:26
In reply to Снимки впечатлительные,… by arktous
Дзякуй усім за добрыя словы!
Дзякуй усім за добрыя словы!