У канферэнцыі, якая адбылася 3-4 сакавіка 2018 г. у Гродна, прынялі ўдзел многія госці.
Адным з іх быў Дзяніс Кіцель, які прадставіў самыя цікавыя вынікі кальцавання птушак на станцыі "Сасновы бор", што на поўначы Віцебшчыны.
Ірына Самусенка з Мінска прадставіла свае самыя запамінальныя рэгістрацыі птушакна Гарадзеншчыне і не толькі:
Мікалай Гулінскі, ганаровы сябра АПБ і фотаанімаліст з Гродна ў перапынку распавёў пра сваю фотавыставу "Птушкі вакол нас", якая перад адкрыццём канферэнцыі як раз адкылася ў холе гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага і пра сваё захапленне птушкамі абласному тэлебачанню:
Sławomir Niedźwiecki (Natura International Polska, Беласток) не толькі паўтарыў асноўныя тэзісы сваіх даследаванняў па асноўных прычынах смяротнасці птушак з-за нашай дзейнасці тэлебачанню, але і ў інтэрактыўнай форме прадставіў іх слухачам - удзельнікам канферэнцыі:
Андрэй Храмогін, старшыня аддзялення, прадставіў асноўныя вынікі дзейнасці і планы на гэты год:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ