Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Качкі-крыжанкі: асцярожныя разборкі

Можна сказаць, што гэтую сытуацыю "стварыла" вясна з начнымі марозамі і сонечнымі днямі. А атрымалася вось што:

Уздоўж берага Нёмана йшла вузкая палоска вады, потым - вузкая палоска льда і зноў, але ўжо шырокая плынь адкрытай вады.

Пара качак-крыжанак (Anas platyrchynchos) спакойна харчавалася паміж берагам і палоскай льда, ажно туды не прыплыў і сыйшоў са льда яшчэ адзін качар. Спачатку я думаў, што ён сам па сабе, таму і пасягнуў на яўна чужую самку, але пасля таго, як зняў відэа разборак, трохі далей убачыў і яго самку, якая проста павольна плыла за ім і адстала. Таму прычыну яго візіту да інша пары не разумею.

Качар-гаспадар яўна не хацеў сур'ёзнай бойкі, але і зрабіць выгляд, што не заўважыў чужака з такой адлегласці ўжо не атрымлівалася. Што адбылося далей, глядзіце тут:

https://youtu.be/3e8QYLnrTRA

Цікава, што гаспадар кінуўся ў атаку за прыбылым самцом толькі калі той павярнуўся да яго задам і, хутчэй за ўсё, гэта і стала памылкай гаспадара - пасля такога нападу госць ужо не мог проста так уцячы, ды і бараніць зад трэба было б яшчэ раз калі ўцякаць яшчэ раз)

Аднак супрацьстаянне скончылася добра - усе разабраліся па парах. Бо бывае і больш жорстка,

Гродна, Нёман, 12-03-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.