Праз 25 год пасля першага з'езду Заходне-Беларускага таварыства аховы птушак (ЗБТАП) , 3-4 сакавіка 2018г. у гасціннай гімназіі №1 імя акадэміка Яўхіма Карскага адбылася канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ "Птушкі штодня - 2018".
Гаспадары і госці разам стварылі прыемную і расслабленую атмасферу і да пачатку працы, і пад час яе.
Арнітолагі-легенды: Уладзімір Іваноўскі з Беларусі і Еўгеніюш Дробяліс з Літвы
Прывітальныя словы не сканчаліся:
Першым усіх прывітаў і падзякаваў за прыбыццё Андрэй Храмогін, страшыня аддзялення.
Паспяховай працы ўсім пажадаў Уладзімір Іваноўскі, ганаровы сябра АПБ з Віцебску.
Дзяніс Кіцель як прадстаўнік Брэсцкага абласнога аддзялення таксама прывітаў і пажадаў плённай канферэнцыі.
Ад імя літоўскіх калег канферэнцыю прывітаў Liutauras Raudonikis, дырэктар Літоўскага арніталагічнага таварыства LOD
Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ, успомніў 25-ці гадовую гісторыю аховы птушак на Гарадзеншчыне.
А пасля гэтага пчаўся час цікавых рэзентацый.
Першым выступіў і распавёў пра адрозненні і агульныя рысы ў жыцці сокала-дрымлюка і сокала-кабца на Віцебшчыне Уладзімір Іваноўскі:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 06.03.2018 - 11:05
Приятные лица знаковых…
Приятные лица знаковых орнитологов, увлеченных любимым делом, их интересные доклады - полезная и нужная конференция! Молодцы сотрудники Гродненского областного отделения AПБ!