Свежы, першы снег заўсёды дае надзею на нешта новае і кліча "у дарогу". Ну а хто ходзіць, той мае)
На беразе Нёмана не вельмі далёка ад мяне пачала папярэджваць усіх навокал пра небяспеку вялікая сініца.
Сама па сабе яна не была мне цікавая, але мне была цікава прычына непакою сініцы і яе падыйшоў бліжэй.
Раптам аказалася, што зацікаўлены я не адзін - побач з сініцай з хмызняка на самы верх выбраўся крапіўнік (T. troglodytes)!
І калі звычайна крапіўнік не любіць нават на кароткі час вылятаць на верх кустоў, тут без гэтага было не абыйсціся каб разабрацца пра якую небяспеку крычыць сініца.
Аднак ні я, ні крапіўнік, нікога побач не бачылі, крапіўнік пералятаў з куста на куст і назіраў за наваколлем, а я здымаў яго ў розных позах.
Хвілін праз 5 сініца адляцела, так і не пераканаўшы нас у небяспецы, тады канчаткова схаваўся і крапіўнік. Але ўсё, што мне было трэба ў першы дзень са снегам, ужо было на карце памяці.
30-11-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 30.11.2020 - 21:35
Прыгажунчук! Можа ласка…
Прыгажунчук! Можа ласка прамільгнула...
Harrier - 30.11.2020 - 22:39
In reply to Прыгажунчук! Можа ласка… by Apus
Так, нешта яўна было. Але ні…
Так, нешта яўна было. Але ні я, ні крапіўнік гэтага не ўбачылі, бо ён не трашчаў і калі сініца адляцела, проста схаваўся.