Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Крапіўнік: Канец зімы і праверка суседзяў

крапіўнік

Як толькі замест марозаў не толькі ўначы і зранку, але і ўдзень сонца пачало грэць паветра на плюс, зіма ў нас фактычна скончылася. І так саўпала, што гэта быў перадапошні дзень адведзены ёй па календары. 

Я стаяў перад мастом праз Гараднічанку ў яе вусці і рэчка хутка вызвалялася ад рэштак ільду, якім амаль два месяцы была пакрыта цалкам. І тут раптам з яе супрацьлеглага берагу на рэшткі кустоў на 'мой' бераг прыляцеў крапіўнік (T. troglodytes). І не проста прыляцеў, а стаў рэгулярна трашчаць і паварочвацца з боку ў бок прыкладна ў сярэдзіне куста, каб яго трэск было лепш чуваць:

 

Гэта яўна была рэакцыя не на мяне, а праверка-правакаванне на адказ магчымага суседа 'з-за рэчкі', які мог і не перажыць зіму. І тады, калі яго ніхто не прагоніць, можна спрабаваць пашырыць сваю зімовую тэрыторыю і на частку гэтага берагу. Бо можа зіма ўжо і скончылася, але адлятаць на месцы гнездавання ў лес яшчэ ранавата і лепш мець магчымасць выбару дзе шукаць ежу да гэтага моманту на большай памерам тэрыторыі. 

За прыкладна 5 хвілін, якія крапіўнік правёў на 'маім' беразе, ніхто не прагнаў яго і ён адляцеў праз рэчку назад, да сябе. Правакацыя-выклік атрымалася - тэрыторыю можна пашыраць, бо суседа з гэтага боку (ужо) няма.

Гродна, 27-02-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі