Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Крапіўнікі займаюць зімовыя тэрыторыі?

Мінулай восенню і зімой я стаў падазраваць існаванне 'зімовых тэрыторый' у крапіўнікаў (T. troglodytes), якія яны бароняць ад іншых прадстаўнікоў свайго віду.

І вось на прыканцы кастрычніка па берагах Нёмана,там, дзе у межах гораду засталася высокая расліннасць - або хмызнякі, або трыснёг, крапіўнікі сталі яўна больш заўважныя. То тут, то там раздаецца іх патрэскванне і прыкладныя тэрыторыі, якія птушкі займалі каля вады мінулай зімой, паступова займаюцца.

Сёння атрымалася паздымаць і паназіраць як гэта можа адбывацца:  крапіўнік пералятаў на невялікія адлегласці, у асноўным, па вяршалінах трыснягу і часад часу патрэскваў. Выглядала гэта як выклік для патэнцыйных супернікаў. Але іх не знайшлося. Таму птушка спускалася і да зямлі, - можа нешта хутка пад'есці, але ненадоўга. 

Цікава будзе прасачыць, ці захаваюцца гэтыя тэрыторыі на працягу зімы. Бо для такіх невялікіх птушак, якім неабходна і расліннасць, і адкрытая вада каля яе каб хапіла дробных насякомых і іх лічынак пад час марозаў, важна трымаць нейкую невялікую тэрыторыю выключна для сябе. 

04-11-2020, Нёман у Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.