Мне хочацца думаць, што гэтую пару круцігаловак (Jynx torquilla) я ведаю не першы год, хаця гэта могуць быць, канешне іншыя птушкі. Яікія проста гняздуюць у тым самым месцы з году ў год.
Хаця ўсе круцігалоўкі асцярожныя і някідкія ў вочы птушкі - ўсё ж камуфляжная афарбоўка мае сэнс толькі калі і паводзіш сябе адпаведна, гэтая пара паводзіць сябе увогуле ідэальна. З часу іх прылёта з зімоўкі (а круцігалоўкі - адзіны від нашых дзятлаў, які не зімуе ў Беларусі) на прыканцы красавіка і да гэтай вось сустрэчы на прыканцы ліпеня я ні разу не чуў іх сакаліных крыкаў, ды і бачыў за гэты час, як кажуць 'мельком', разы 4.
Праўда, двойчы чуў характэрнае для галодных птушанят круцігалоўкі шчабятанне ці то з дупла, якое знаходзіцца недзе за агароджай былога піўзавода, ці ўжо каля яго. Шчабятанне вельмі высокае, частае, і нагадвае брачны спеў конікаў-насякомых, а не птушак.
І вось пашанцавала: круцігалоўка села адпачнуць ад сямейных абвязкаў на агроджу і хвілін пяць займалася толькі сабой:
А пасля гэтага ізноў знікла - можа і да наступнага году - хто ведае?
Гродна, 20-07-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 01.08.2021 - 19:40
Интересное сочетание…
Интересное сочетание вертишейки и железной арматуры с колючей проволокой - железный дятел.
pva - 01.08.2021 - 20:52
Добрыя здымкі і відэа, але…
Добрыя здымкі і відэа, але ассациации: вертишейка як за кратамі ў вязніцы сырой ...
Harrier - 02.08.2021 - 00:28
In reply to Добрыя здымкі і відэа, але… by pva
Дзякуй! Птушкі - і не толькі…
Дзякуй! Птушкі - і не толькі круцігалоўкі, канешне, не ўспрымаюць гэтую агароджу як нешта небяспечнае для сябе, - проста зручная прысада, таму і я перастаў яе так успрымаць - прынамсі ў тым месцы.