Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Круцігалоўкі прыляцелі. Частка другая, мурашыная

Працяг гісторыі. Пачатак ТУТ

Круцігалоўка (Jynx torquilla) нядоўга хавалася сярод стволікаў ясенелістных клёнаў і праз якую хвіліну-дзве пасля таго, як я яе першы раз  заўважыў, ізноў прыгала сярод нізкай расліннасці на пагорку. І хутка стала зразумела - для чаго.

Гэта быў першы цёплы дзень пасля прыкладна тыдня дажджоў і пахаладання і ўсе, хто мог, вылезлі на сонейка пагрэцца і пад'есці. Не выключэнне і мурашы, і, напэўна, іншыя дробныя насякомыя, якіх хутка хапала круцігалоўка і проста дзюбай, і, часам, сваім доўгім дзятлавым языком:

Калі падмацаваўшыся, птушка адляцела і знікла ў бліжэйшых дрэвах, я думаў што мая сустрэча з ёй і фотасесія працягвалася хвілін 10. А калі праверыў калі былі зроблены першы і апошні здымак круцігалоўкі, то іх аддзялялі ажно 25 хвілін - так хутка прайшоў час.

З-за таго, што я ўсе гэтыя паўгадзіны правёў - каб не спалохаць птушку паблізу мяне - на кукішках, ногі моцна зацяклі і я думаў, што не змагу самастойна падняцца. Аднак і без апоры на пятую кропку паступова ўсё атрымалася).

Гродна, 26-04-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары