Чамусьці ў мяне доўгі час было ўяўленне, што ластаўкі палююць і ядуць толькі зусім дробную лятаючую жамяру. Што гэта не так і такой шырокай дзюбай можна лавіць і значна большых насякомых, неяк не задумваешся, бо не так часта бачыш, як ластаўкі гэта робяць.
А тут вясковая ластаўка (Hirundo rustica) злавіла і прынесла невялікую страказу сваім птушанятам і яна была паспяхова з'едзеная адным з малых - у іх рот яшчэ большы, чым у дарослых)
Гродна, 24-06-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ