Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Лебедзі-шыпуны і клікуны: Ляцім на балота!

Так атрымалася, што ў пойме Свіслачы ў розных відаў лебедзяў ёсць вялікі выбар дзе зімаваць, дзе адпачываць пад час міграцыі і дзе летаваць*. Гэта значыць, што шмат палеткаў з азімымі, асабліва рапсам (які любяць шыпуны), шматгадовымі травамі і палямі па кукурузе (апошнюю любяць клікуны), а таксама натуральная расліннасць на балоце ці разлівах ракі падабаецца абдвум гэтым відам.

*Летаваць - значыць правесці сезон гнездавання, ці "лета" без удзелу ў размнажэнні.

Як і іншыя птушкі падобнага памеру, лебедзі-шыпуны (Cygnus olor) і клікуны (C. cygnus)  могуць  пачаць размнажацца толькі ва ўзросце 4-5 гадоў, а да гэтага часу трымаюцца ў большых ці меншых групах ад некалькіх да больш сотні птушак. Менаіта такія, адна- ці двухвідавыя групы лебедзяў мы штораз пад час нашых наездаў адзначалі на азімым рапсе ў пойме Свіслачы ля Водлы яшчэ з зімы. Акрамя рапса і кампані, птушак там нічога не трымае і яны далучаюцца ці адлятаюць адтуль ў розны час і ў рознай колькасці.

Аднак у апошні раз нешта яўна здарылася або там, або недзе недалёка ад гэтага месца. Яшчэ здалёк мы пачулі выразны свіст ад крылаў дзесяткаў шыпуноў, якія вялікімі і вельмі вялікімі групамі праз невялікі прамежак часу ляцелі хутчэй за ўсё з-пад Водлы ў бок нізіннага балота Грайна, на якім ужо сядзелі дзесяткі маладых (неполаваспелых) лебедзяў абодвух відаў. 

Што магло здарыцца, каб сагнаць з даўно прывычнага месца пад сотню лебедзяў, я не ведаю, а можа гэта былі птушкі і з недалёкай Польшчы? Аднак месца іх старту не так важна, не зразумела чаму яны пераляталі на балота такімі вялікімі групамі ў дзень.  Можа наступныя назіранні нешта падкажуць, зараз жа гэта неразгаданая загадка.

18-04-2021, пойма (Нёманскай) Свіслачы, Бераставіччына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.