Ёсць звычайныя віды, якія не толькі цяжка сфатаграфаваць - цяжка ўбачыць. І леска-завірушка ((Sylvia) Curruca curruca) - адзін з іх. У адрозненнe ад вельмі падобнага віду - шэрай лескі ((S.) C. communis), самцы якой могуць і часта спяваюць з верху куста, лескі-завірушкi выводзяць свае хуткіе песенькі толькі з яго 'ўнутранай' часткі. А калі і бачыш іх звонку, амаль усе здымкі выходзяць з птушкай 'без галавы' - яна так хутка змяняе сваю пазіцыю, што галава аказваецца або за галінкамі і лісцем, або адвёртнута ад назіральніка)
Але часам шанцуе і сёлета ў гэтым дапамог вялікі куст чырвонай бузіны, на які прыляцела не толькі пад'есці ягад, але і даследаваць наваколле адна з лесак-завірушак:
І хаця грэх скрадзіцца на атрыманыя здымкі, усё роўна амаль палова іх пайшла ў сметніцу - птушка і тут не вельмі пазіравала - адварачвалася і паварачвалася ў самыя непатрэбныя моманты).
Гродна, 25-06-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ