Хаця як і іншыя лескі, лескі-чарнагалоўкі (Sylvia atricapilla) вельмі асцярожныя і не любяць адкрыта паказвацца і найбольш упэўнена адчуваюць сябе ўнутры кустоў ці дрэваў, часам шанцуе не толькі ўбачыць іх, але і назіраць за тым, як яны ядуць ягады.
І бузіна - не выключэнне. Звычайна лескі прасоўваюцца да гронак знутры куста і на кароткі час паказваюцца зусім адкрыта, выбіраюць, адрываюць і праглынаюць ягады і хутка знікаюць. Гэтая ж самка паставіла своеасаблівы рэкорд: за некалькі секунд яна з'ела ажно 5 ягад бузіны (5-я не трапіла на відэа):
Пасля такога абеду не варта чакаць, што леска хутка пакажацца на гронках бузіны ізноў) Але ў гэтым месцы яна не адна, таму і атрымаліся гэтыя здымкі.
Гродна, 06-09-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ