Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Лісяняты без нагляду

Так бывае, напэўна, раз у жыцці. Калі ў самы патрэбны для здымак момант вялікі і файны фоцік, які б дазволіў зняць нават асобна вока ці вушка лісяняці на увесь кадр, раптам аказваецца разраджаным і прыходзіцца выкарыстоўвываць мыльніцу каб зняць прыўкрасныя моманты сустрэчы з вывадкам лісы (Vulpes vulpes) на дарозе...

Мы ўжо вярталіся і ехалі ў апошняе запланаванае месца, калі на дарозе заўважылі ...лісянят! Яны адразу кінулі гуляць з вялікай косткай нейкай ахвяры і схаваліся ў прыдарожнай расліннасці.

Мы адразу прыпыніліся і сталі чакаць, ці пакажуцца яны ізноў. І яны пачалі спачатку высоўвываць мордачкі,а потым і выходзіць на дарогу! На нас у машыне,ад якой на найбліжэйшага часам было 3-4 метры, яны не звярталі ўвагі. Стала зразумела, што дарослай лісы побач няма і яны проста не ведаюць як рэагаваць і ігнаруюць нас.

https://youtu.be/8j7KgmpdQuk

https://youtu.be/yc6YkIuUQs4

Так працягвалася агулам хвілін 10, яны выходзілі і хаваліся ізноў, урэшце рэшт усе скрыліся недзе каля дарогі, мы, шчаслівыя, паехалі дахаты.

Бераставіччына, 30-05-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі