Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Лугавы ерчык і загадкавае 'такаванне'

Першага свайго сёлетняга лугавога ерчыка (Saxicola rubetra) я заўважыў на не зусім звычайнай для віда прысадзе. Гэта былі верхнія пабегі параўнальна высокага вяза. Дзякуючы таму, што лісце на ім толькі пачало распускацца, птушка і яе паводзіны былі добра бачныя. І гэтыя апошнія здзівілі мяне.

Час ад часу ерчык невысокай 'свечкай' узлятаў метры на 2-3 і прызямляўся побач, звычайна недзе зверху. Што гэта - такаванне? Але я да гэтага бачыў вельмі шмат ерчыкаў і не помніў у іх падобных паводзін. Ніякіх гукаў птушка пры гэтым не выдавала, але палёты працягваліся.

І вось, прыкладна праз паўгадзіны, я ўбачыў 'адгадку' - ерчык у паветры схапіў жука і прязмліўся, каб яго з'есці!

Атрымліваецца, што ўвесь гэты час ён паляваў на насякомых, якія праляталі побач. А з-за адлегласці і слабага зроку я іх проста не бачыў)

01-05-2022, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары