Першыя кулікі, якія вярнуліся 'да нас' сёлета - кнігаўкі і залацістыя сеўкі.
Даліна Свіслачы на Гарадзеншчыне, напэўна, адно з нешматлікіх месцаў, дзе вясной і ўвосень можна ўбачыць тысячы і нават дзесяткі тысяч кнігавак (V. vanellus) на працягу прыкладна адной гадзіны.
Зразумела, што толькі невялікая частка гэтых птушак застанецца тут на гнездаванне, большасць паляціць далей на ўсход.
Нават на адлегласці самцы добра адрознівацца ад самак доўгімі чубамі, якія як вузкія рыцарскія сцягі, развеваюцца на вятру. І хаця здалёк, і асабліва ў палёце, кнігаўкі выглядаюць чорна-белымі, насамрэч зблізку і на сонцы іх можна прызнаць самымі рознакаляровымі нашымі кулікамі.
22-03-2020, Гарадзеншчына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ