Кожнай маладой птушцы, якая пачынае самастойнае жыццё - у нашым выпадку шэрай чаплі - трэба хутка вучыцца:
выбіраць адпаведнае для яе магчымасцяў месца для палявання з мноства іншых;
выбіраць глыбіню, на якой яна зможа сачыць і потым паспяхова схапіць здабычу;
вытрымцы - каб падпусціць на адпаведную для паспяховай атакі адлегласць рыбу
і шмат чаму яшчэ...
Праблема ў тым, што ўсё гэта трэба навучыцца рабіць да таго, як памрэш з голаду і адначасова.
Маладая шэрая чапля (Ardea cinerea), за якой я назіраў у цэнтры гораду, выбрала для палявання вельмі добрае месца на вялікай мялізне пасярэдзіне ракі. Яно дазваляла выбраць любую глыбіню - ад мінімальнай да максімальнай, па цела. Але як раз з вызначэннем гэтай максімальнай глыбіні, здаецца, у чаплі былі праблемы:
Магчыма, што былі праблемы і з іншым з вышэй пералічаных уменняў. Таму што за прыкладна паўгадзіны маіх назіранняў, хаця птушка змяніла шмат месцаў на мялізне і навокал, нічога злавіць у яе так і не атрымалася.
Нёман у Гродна, 06-09-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ