Дакументацыйныя здымкі
Зусім нечакана адным з першых відаў, які я сёлета ўбачыў за паяданнем ягад чорнай бузіны, стала шэрая варона (Corvus (corone) cornix). Прычым не адна і не дзве асобіны, а некалькі маладых птушак з вялікага моладзевага 'гангу' з прыкладна паўсотні варон.
Справа адбывалася на схіле на стромым беразе Нёмана. Некаторыя з варон выбіралі ўжо спелыя, чорныя ягады і няспешна адпраўлялі іх у рот, іншыя ж, на скошанай травянітай расліннасці сядзелі побач з кустом і як бы чакалі пакуль 'гурманкам' надакучыць гэта. Ягады выглядалі зусім невялічкімі ў параўнанні нават з дзюбамі птушак, таму каб наесціся імі ў падобным рэжыме трэба было б правесці безперапынна як мінімум гадзіны.
Магчыма пустое чаканне надакучыла тым з маладых варон, якія сядзелі на зямлі і хутка амаль уся група ўзляцела і накіравалася на супрацьлеглы бераг ракі.
27-08-2022, Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ