Штозіму я назіраю па 1-2 малых коўры (Tachybaptus ruficollis), якія застаюцца зімаваць на Нёмане у цэнтры гораду.
Ніжэй плаціны ГЭС, якая знаходзіцца км 10 вышэй па плыні ракі, Нёман не замярзае пасля пуску ГЭС у 2012 годзе. Таму адкрытую воду знайсці тут не цяжка, а патэнцыйнай здабычы ў рацэ, дзякуй богу, хапае. Таму хаця я назіраў хутчэй за ўсё за той жа коўрай з пачатку зімы, яна трымалася далёка, рыбачыла (ці палявала?) пад іншым берагам ракі і здымаць яе з такой адлегласці сэнсу не было.
І вось пасля другой хвалі вялікіх маразоў коўра стала трымацца пад нашым берагам, я нават прыкладна ведаў дзе яна будзе сядзець. Зразумела, што яна старалася трымаць пэўную дыстанцыю з любым чалавекам, які йшоў па набярэжнай.
Але калі адчувала сябе ў бяспецы каля купіны трыснягу (які выдатна яе маскаваў! - гл. апошнія здымкі), падыйсці да птушкі можна было параўнальна блізка, там яна асабліва не баялася. На жаль, высокі снег не даваў зняць яе пад добрым вуглом.
Цікава, што як аказалася, злавіць рыбу для коўры было нецяжка - два разы, калі я назіраў яе рыбалку ад пачатку да поспеху, птушцы спатрэбілася не больш 5 хвілін. То чаму б і не зімаваць на Нёмане?
Люты 2021, Нёман у Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 12.02.2021 - 23:24
Отличные, интересные снимки!…
Отличные, интересные снимки! Хотел бы я тоже так душу отвести с малой поганкой.
Harrier - 12.02.2021 - 23:45
In reply to Отличные, интересные снимки!… by arktous
Дзякуй, Уладзімір! Яшчэ…
Дзякуй, Уладзімір! Яшчэ пашанцуе і Вам, упэўнены.