Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Малы грычун: вельмі позні ці другі вывадак?

Дакументацыйныя здымкі

У апошнія гады малыя грычуны (Lanius collurio) рэгулярна гняздуюць у Гродна. Прычым вядуць сябе настолькі ціха, што ўбачыць іх атрымліваецца вельмі рэдка, нават выпадкова.

Так атрымалася і ўчора, калі зусім нечакана я ўбачыў самца на другім беразе Гараднічанкі ў яе вусці. А пад самцом прасіла есці ўжо вялікае птушанё.

Інфармацыі пра магчымасць другога вывадка ў гэтага віда ў тым самым сезоне не знайшоў, таму, хутчэй за ўсё гэта позняе гнездаванне з паўторнай (замест загінулай першай) кладкі. Але можа нешта змяняецца і другое гнездаванне становіцца магчымым?

19-08-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі