Многія птушкі выкарыстоўваюць як шляхі для міграцыі прыродныя "карыдоры" - поймы рэк і балоты ў іх. Вясной і ўвосень мы рэгулярна бачым тысячы , а часам і дзесяткі тысяч птушак, якія ляцяць праз пойму Свіслачы і адпачываць у ёй і на нізінным балоце Грайна - як кнігаўкі (V. vanellus) на здымку ніжэй ці як шпакі (Sturnus vulgaris) на здымку вышэй.
А там, дзе ёсць шмат вераб'іных птушак і кулікоў, з'яўляюцца і драпежнікі, якія таксама мігрыруюць і могуць скарыстаць з гэтых скапленняў - як балотны лунь (Circus aeruginosus) на верхнім здымку.
Жнівень 2019,Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ