Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Моцны снегапад і ўдача зімародка

зімародак

Дакументацыйныя здымкі

У гэты дзень яшчэ з ночы паваліў снег. Но было цёпла і лёд яшчэ не пачаў напаўзаць на раку ад яе берагоў. Ратавальнікі на пляжы ўжо некалькі дзён як не толькі разабралі свой памост з аднолькавых пластыкавых частак-пантонаў, але і выцягнулі на бераг ды перавярнулі ўверх пузам адзіную, не схаваную на зіму, сваю лодку. Засталіся толькі агароджаныя па пярыметру тоўстай вяроўкай на вышыні каля паса чалавека дзве секцыі былога памоста, якія чырвоным квадратам ўдаваліся ў раку прыкладна на метр.

Калі мы падыйшлі да пляжа, то праз густы снег ўбачылі на гэтай тоўстай вяроўцы з боку ракі зімародка (Alcedo atthis)! Прайшло некалькі секунд і птушка пераляцела і села на вяроўку бліжэй да берагу. А адтуль пад вострым вуглом нырнула і вынырнула з зусім маленькай рыбкай, памерам меншай за сваю дзюбу.

Птушка не стала больш сядзець на адкрытым з усіх бакоў папярэднім месцы і паляцела ў купіну трыснягу, якая засталася метрах у 15-20 ад месца паспяховай рыбалкі і села там з боку ракі так, што яе перастала быць бачна.

Але мы і так былі рады і нечаканай сустрэчы з самага ранку і таму, што хаця і невялічкай рыбкай, але зімародак паснедае.

Нёман у Гродна, пачатак снежня 2022 г.

Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі

Здымкі зроблены ў іншым месцы і да гэтай гісторыі