Самка вялікага савука (Mergus merganser) на р.Нёман у цэнтры Горадні.
Каля яе была пара крыжанак. Часам качар крыжанкі спрабаваў адагнаць савучыху, але яна раскрывала дзюбу і шыпела ў адказ, тады качар адразу адплываў убок.
Потым яны заснулі на беразе недалёка адзін ад аднаго і толькі самка крыжанкі ўвесь час чысьцілася см у 50 ад самкі савука. Ў нейкі момант яна падалася да яе бліжэй і адразу самка савука прачнулася і зрабіла выпад з раскрытай дзюбай у бок крыжанкі. Гэта эфектыўна спыніла збліжэньне.
03-04-2011.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ