Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Неба ў жураўлях

шэрыя жураўлі

Усім вядомая фраза "апынуцца ў патрэбным месцы ў адпаведны час" гучыць банальна, але калі сапраўды шанцуе з абодвума яе складнікамі, адчуваеш сябе ў выдатным настроі і амаль шчаслівым.

У гэты дзень пасля абеду цягнула мяне на Нёман, паздымаць птушак. Хаця звычайна я вымушаны чакаць вечара, каб гэта зрабіць, цягнула так, што я вырашыў - схажу! І не пашкадаваў.

Не спяшаючыся я прайшоў ад нашага 'старога' да наступнага 'новага' маста і там сеў на высокім беразе, дзе і стаў здымаць двух вялікіх белых і шэрую чаплю на востраве перад мастом. Праз некалькі хвілін час ад часу аднекуль ззаду, са спіны і з вышыні я стаў чуць крыкі жураўлёў.  Спачатку я не звярнуў на іх увагу, потым падумаў, што шукаць некалькі птушак высока ў небе не мае сэнсу, бо зрабіць ім добры здымак не атрымаецца, ды і здымкаў рознай колькасці шэрых жураўлёў (Grus grus) у палеце маю шмат.

Але паступова крыкі прыбліжаліся, я павярнуўся і калі знайшоў птушак праз аб'ектыў, то хваля здзіўлення 'накрыла' мяне:

Жураўлі ляцелі высока і яшчэ падымаліся, але іх было столькі, што пра дакладныя падлікі не было і гаворкі. (Толькі ў хаце, па здымках і відэа атрымалася, што ў першай групе было каля 500 птушак) Яны ўвесь час мянялі свае шыхты: з меншых клінаў рабілі большыя, потым распадаліся на хмаркі, потым зноў ляцелі клінамі і чародамі на паўночны захад. Столькі жураўлёў разам я яшчэ не бачыў ! А калі першая група адляцела за Нёман і перастала быць бачная, прыкладна тым самым маршрутам, але ўжо ў выглядзе доўгага кліна, нада мной праляцела яшчэ каля сотні жураўлёў!

Увечары я ў ФБ-стужках сяброў з усходу Польшчы прачытаў, што і яны назіралі над сабой у той жа дзень тысячы жураўлёў. А на заўтра зранку моцна пахаладала...

Гродна, 21-09-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі